14 кастрычніка Дзень маці

З ранняга ўзросту мы павінны выхоўваць у дзецях чуласць, клапатлівасць, любоў да сваіх блізкіх. Таму мы кожны год з дзецьмі і мамамі святкуем гэтае свята.
Дзень Маці ў нашым дзіцячым садку прайшоў вельмі яскрава, трапятліва і цікава.
Па-першае, Дзень маці ў нас, як і любое свята з дашкольнікамі - гэта святочнае віншаванне мамам, падрыхтаванае на занятках з музычным кіраўніком.
Па-другое, дзеці прыгатавалі для маці падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Па-трэцяе, гэта афармленне дзіцячага сада. На Дзень Маці ў кожнай групе можна было ўбачыць выставу дзіцячых малюнкаў "Партрэт мілай матулі", "Кветкі для каханай мамы", "Мая мама самая-самая" і яркія віншавальныя паштоўкі ад педагогаў.





разгарнуць » / « згарнуць